Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

07.12.2022

Жыве і гучыць матчына мова

У гэтым годзе споўнілася 140 год з дня нараджэння нашях славутых пісьменнікаў – Янкі Купалы і Якуба Коласа. Менавіта іх творамі загучала на ўвесь свет сапраўдная беларуская мова. На працягу ўсіх гадоў вучобы ў школе, навучэнцы сёння знаёмяцца з жыццём і творчасцю народных пісьменнікаў. 

З нагоды юбілею Янкі Купалы і Якуба Коласа ў нашай школе 2 снежня праводзіўся першы этап конкурсу чытальнікаў сярод вучняў 5-11 класаў. Спаборнічалі навучэнцы ў трохузроставых катэгорыях. Журы, у складзе якога былі дырэктар школы Піліпчук І.Г., намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Крагель А.І. і настаўніца беларускай мовы і літаратуры Глінская І.У., ацэньвалі не толькі веданне зместу твора, але і эмацыянальнасць чытальнікаў, а таксама артыстызм. Асабліва складана было вызначыць лепшых сярод старшакласнікаў, кожны з якіх паказаў цудоўную дэкламацыю. Але ж конкурс ёсць конкурс.

 

                         У выніку пераможцамі сталі:

I месца  –  Глумаў Кірыл (5б, настаўнік Крук Н.А.),

–        Макараў Міхаіл (5г, настаўнік Сцяфанава М.С.),

–        Кулініч Кірыл (11в, настаўнік Шостак Л.В);

–        Мазейчык Карына (11а, настаўнік Сцяфанава М.С.);

II месца –  Зарыхта Ганна (5г, настаўнік Блахіна А.М.),

–        Крацянкоў Яўгеній (7в, настаўнік Блахіна А.М.),

–        Давідовіч Ксенія (6д, настаўнік Бязак Т.А.);

III месца – Зарыхта Ганна (5г, настаўнік Блахіна А.М.),

–        Берднік Данііл (8в, настаўнік Пукала В.М.),

–        Сірыська Ангеліна (10а, настаўнік Сцяфанава М.С.),

–        Гнаціў Ксенія (10б, настаўнік Бязак Т.А.).

Каму не пашанцавала на гэты раз заняць прызавыя месцы, атрымалі падзяку асабіста ад дырэктара школы. Конкурс паказаў, што жыве і гучыць матчына мова.

                                                                                                Сцяфанава М.С.