Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

06.12.2022

Песняры беларускай зямлі

У кожнага народа ёсць паэты, з якіх пачынаецца слава і гонар краіны. Яны становяцца сімваламі свайго народа. Для беларусаў такімі сімваламі з’яўляюцца Янка Купалы і Якуб Колас. У 2022 годзе мы адзначаем 140-годдзе з дня нараджэння гэтых славутых пісьменнікаў.

6 снежня у нашай школе вучні 3-х і 4-х класаў прынялі ўдзел у другім этапе школьнага конкурсу чытальнікаў, прысвечанага славутым юбілярам. Пасля выступленняў вучні з цікавасцю прынялі ўдзел у віктарыне “Песняры беларускай зямлі”. За правільныя адказы канкурсанты атрымоўвалі карткі, якія затым абмянялі на прызы.

 

Па выніках конкурсу чытальнікаў у дзвюх узроставых катэгорыях прызавыя месцы размеркаваліся наступным чынам:

1 месца – Ярома Ганна (4 “Г” клас, класны кіраўнік Шэшка Л.В.);

               Краснюк Анастасія (3 “Е” клас, класны кіраўнік Майсюк В.І.);

2 месца – Тарасевіч Расціслаў (4 “А” клас, класны кіраўнік Гарматная Н.С.);

               Чэб Ксенія (3 “Г” клас, класны кіраўнік Сапранава Н.М.);

3 месца – Бандарэнка Анастасія (4 “Д” клас, класны кіраўнік Карпінчык С.П.);

               Краўчанка Дзіяна (3 “А” клас, класны кіраўнік Пейгановіч А.І.).

Усе астатнія ўдзельнікі конкурсу атрымалі падзякі.

Падрыхтоўка і ўдзел у конкурсе чытальнікаў дапамаглі вучням малодшых класаў яшчэ больш наблізіцца да прыгажосці роднага беларускага слова.

 Педагог- арганізатар Кухарчук А.В.