Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

18.09.2025

Дэбют у часопісе “Маладосць”

Імя вучаніцы нашай школы Салавей Паліны добра вядома бярозаўчанам. Вершы маладой паэтэсы часта можна ўбачыць на старонках раённай газеты “Маяк”. Паліна актыўна ўдзельнічае ў шматлікіх літаратурных конкурсах, дзе амаль заўсёды з’яўляецца пераможцам. У скарбонцы яе ўзнагарод – дыпломы раённага, абласного, рэспубліканскага і міжнароднага ўзроўню. Палініны вершы ўвайшлі ў абласны калектыўны зборнік “Мой любы край – мая Берасцейшчына” (2024), рэспубліканскі зборнік “Краіна міру. Паэзія” (2022), які знаходзіцца ў Нацыянальнай бібліятэцы Рэспубліка Беларусь, і ў расійскім зборніку “Россия, Россия, Россия, на крёстном своём рубеже…” (2023). Высокия ўзнагароды прымала Паліна ад старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі Карлюкевіч А.М. і сакратара СПБ Пазнякова М.П.

А нядаўна падборка патрыятычных вершаў таленавітай паэтэсы (“Мне выпаў лёс тут нарадзіцца”, “Голас Радзімы”, “Курганы памяці”) былі надрукаваны ў рэспубліканскім літаратурным часопісе “Маладосць”(№7, 2025). Мы рады, што паэтычны голас маладога таленту гучыць ужо на ўсю краіну.

Віншуем Паліну з публікацыяй і жадаем новых творчых узлётаў!

                                                                                                          Сцяфанава М.С.