Музейныя ўрокі роднай літаратуры прайшлі ў вучняў 5, 7 класаў пры вывучэнні аповесці Янкі Брыля "Сірочы хлеб" (7 клас) і апавядання Міхася Лынькова "Васількі" (5 клас). Наведалі Галерэю мастацтваў і Бярозаўскі гісторыка-краязнаўчы музей. Жывая гісторыя роднага Бярозаўскага раёна, якую вучні спасцігаюць і на ўроках гісторыі, і на ўроках літаратуры, раскрыла для пяцікласнікаў і сямікласнікаў новыя старонкі. Вучні працавалі па тэмах, прысвечаных жыццю бярозаўцаў падчас улады Польшчы і ў час Вялікай Айчыннай вайны.
Крук Н.А.