24 лютага ў бібліятэцы школы адбылося прыгожае і запамінальнае свята беларускага фальклору «Пакліч ў госці сонца», удзельнікамі якога сталі вучні 5 класаў. Знаёмства з мастацтвам, аўтарам якога зꞌяўляюцца нашы продкі, дало цудоўную магчымасць усім прысутным азірнуцца на нашу мінуўшчыну, дакрануцца да народных традыцый і пачуць жывое, гаваркое, беларускае слова.
Міфы, легенды, паданні ніколі не старэюць, вучаць дабру і справядлівасці, самаадданай любві да роднай краіны і свайго народу.
Л. Я. Вакульчык зацікавіла дзяцей аповедам пра тое, што многія міфічныя героі перасяліліся ў сучасныя творы, набылі новыя рысы характараў, нават крыху знешнасць змянілі. Доказ гэтаму - кніга-квэст К.Хадасевіч-Лісавай “Ключ ад Вялікай Каштоўнасці”, якую яна раіла прачытаць усім падлеткам.
Л. Я. Вакульчык