Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

18.02.2024

Сустрэча з краязнаўцам

Бярозаўшчына багата на таленавітых літаратараў. Праслаўляюць Бацькаўшчыну ў сваіх творах нашы вядомыя землякі: Алесь Разанаў, Ніна Мацяш, Раіса Баравікова, Віктар Супрунчук, Мікола Арахоўскі.

Мікола Пейган з вескі Сялец з’яўляецца адным з тых, для каго вывучэнне гісторыі роднага краю стала, па сутнасці, творчай справай усяго жыцця. Яшчэ выкладаючы гісторыю ў Сялецкай сярэдняй школе, М.Пейган пачаў збіраць звесткі аб значных падзеях і людзях родных мясцін. Сабраныя матэрыялы знайшлі прапіску ў школьным музеі. Для таго, каб набытыя звесткі не зніклі ў часе, краязнаўца стаў выдаваць кнігі. Усяго выйшла сем выданняў, большая частка якіх надрукавана за грошы самога аўтара.

15 лютага вучні 10 “А” і 9 “Б” класаў нашай школы разам са сваімі класснымі кіраўнікамі Блахіной А.М. і Бубніковіч Н.В. пабывалі ў Бярозаўскай раённай бібліятэцы, дзе адбылася сустрэча з Міколам Пейганам. Загадчыца чытальнай залы Бухта Ала Іванаўна пазнаёміла з кнігамі краязнаўца.

 

З вялікай цікавасцю слухалі вучні самога творцу. Крануў сэрца ўзрушаны і шчыры аповед аўтара пра сваё нялёгкае сялянскае дзяцінства, яго нясцерпнае жаданне як мага больш даведацца пра свае родныя карані і гісторыю сваёй малой радзімы. М.Пейган даў прысутным патрымаць у руках і пагартаць кнігі запісу шлюбаў мінулага стагоддзя, прадставіўшы вучням унікальную магчымасць дакрануцца да сапраўднай гісторыі.

Такія сустрэчы з творчымі людзьмі, безумоўна, не толькі ўзбагачаюць вучнёўскія веды пра літаратараў свайго краю, але і спрыяюць прабуджэнню ў моладзі цікавасці да даследвання свайго роду і спадчыны.

                                                                                                          Сцяфанава М.С.