Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

01.09.2023

Дзень ведаў 9 “Д”

1 верасня – дзень, з якога пачынаецца дарога ў будучыню, у цікавае школьнае жыццё, напоўненае дзіўнымі адкрыццямі, радасцю пазнання і творчасці. Першы школьны званок паклікаў усіх школьнікаў у 2023/2024 навучальны год.

 

На першы ўрок у Дзень ведаў вучні 9 “Д” класа СШ№3 г. Бярозы завіталі ў Бярозаўскую цэнтральную районую бібліятэку.

Мерапрыемства, падрыхтаванае супрацоўнікамі бібліятэкі для навучэнцаў, прайшло пад назвай “Беларусь і Я – дыялог міру і стварэння”.

 

Школьнікі даведаліся, чаму так важна берагчы мір і незалежнасць нашай краіны. Разам з бібліятэкарам дзеці пазнаёміліся з гісторым мінулым нашага горада, успомнілі аб людзях, імёнамі якіх названы вуліцы горада і раёна. Увагу надалі цяперашняму выгляду горада Бярозы. Школьнікі разважалі, чаму так важна берагчы мір і незалежнасць нашай краіны. У Год міру і стварэння мы павінны прыкласці як мага больш старанняў, каб наша краіна толькі квітнела, была прыгожай, багатай, мірнай і слаўнай!

Дарагія дзеці, жадаю поспехаў, здароўя, цярпення ў пераадоленні яшчэ адной прыступкі лесвічкі ведаў. Спадзяюся на сумесную плённую працу!

Класны кіраўнік Клачкова Вольга Аляксандраўна